У Сеуце сотні мігрантаў правялі акцыю пратэсту
7- 17.08.2026, 8:59
- 2,140
Яны патрабуюць прадаставіць ім прытулак.
У нядзелю, 17 жніўня, сотні мігрантаў, нядаўна прыбылых у іспанскі анклаў Сеута, выйшлі на акцыю пратэсту, патрабуючы ад іспанскіх уладаў прадаставіць ім прытулак замест дэпартацыі назад у Марока. Пра гэта са спасылкай на Reuters.
Як адзначае выданне, з-за недахопу гарадской інфраструктуры большасці мігрантаў даводзіцца жыць у цяжкіх умовах — на пляжы Эль-Трамполін або на ўскраінах горада, — у чаканні шанцу трапіць у кантынентальную Еўропу.
«Мы спім ля мора, нам халодна і непрыемна пахне. Мы вельмі пакутуем», — распавёў Аюб Эларруд з мароканскага Тетуана, дадаўшы, што паліцыя не пускае мігрантаў у цэнтр горада.


Удзельнікі пратэсту трымалі іспанскія сцягі і транспаранты з надпісамі «Мы не хочам вяртацца ў Марока» і «Мы таксама людзі», скандуючы «Мы стаміліся» і «Нам патрэбна рашэнне».



Раней міністр унутраных спраў Іспаніі Фернанда Грандэ-Марласка заявіў, што мігрантам, якія ўехалі ў краіну нелегальна, не дазволяць ні застацца ў анклаўе, ні выехаць на мацярыковую частку краіны, ні атрымаць легальны статус — за выключэннем рэдкіх выпадкаў «крайней уразлівасці».
29–30 ліпеня тысячы мігрантаў з Марока прарваліся ў іспанскую Сеуту — аўтаномны горад на паўночным узбярэжжы Афрыкі. Прарыў мяжы суправаджаўся сутыкненнямі і падпаламі аўтамабіляў, у выніку чаго ўсе цэнтры прыёму бежанцаў у горадзе аказаліся перапоўненыя, а шматлікім мігрантам давялося начаваць проста на вуліцах.
1 жніўня кіраўнік МЗС Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс паведаміў, што амаль усе мігранты, якія незаконна праніклі ў Сеуту, на той момант ужо вярнуліся ў Марока.