22 верасня 2026, aўторак, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Гэта важны сігнал

ISW: Гэта важны сігнал
Ілюстрацыйнае фота: Даныя ШІ

ЗСУ знішчылі 7 з 10 найбуйнейшых складоў Wildberries у Расіі.

Украінскія Сілы абароны нанеслі ўдары і спынілі працу сямі з дзесяці найбуйнейшых лагістычных цэнтраў Wildberries у Расіі у межах ударнай кампаніі, накіраванай на аслабленне расійскай абаронна-прамысловай базы і сеткі лагістыкі падвойнага прызначэння. Пра гэта пішуць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны, тлумачачы наступствы гэтых удараў.

Так, у ноч на 16 жніўня ЗСУ ўдарылі па найбуйнейшым лагістычным хабе Wildberries (плошчай 250 000 квадратных метраў) у індустрыяльным парку Каледзіна ў Падольску Маскоўскай вобласці, прыблізна за 420 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Прэс-служба Wildberries пацвердзіла, што ўдары Украіны выклікалі пажар на аб’екце і прымусілі кампанію рэарганізаваць свае лагістычныя ланцужкі.

Таксама ў ноч з 15 на 16 жніўня ўкраінскія сілы нанеслі ўдар па складзе ў Дамадзедаве Маскоўскай вобласці, прыблізна за 430 кіламетраў ад мяжы.

На пачатку жніўня 2026 года агенцтва Reuters паведамляла, што ўкраінскія ўдары знішчылі прынамсі 1,18 мільёна квадратных метраў складскіх плошчаў Wildberries — адну пятую частку агульных складскіх магутнасцяў Wildberries на той момант, і з таго часу ўкраінскія ўдары па кампаніі толькі ўзмацніліся.

Аналітыкі ISW падкрэсліваюць, што ўкраінская ўдарная кампанія супраць лагістычных цэнтраў Wildberries аказвае дадатковы ціск на расійскую эканоміку і без таго перагружаную сістэму СПА.

«Няздольнасць Расіі абараніць найбуйнейшыя лагістычныя хабы Wildberries, нягледзячы на працяглую ўкраінскую кампанію супраць такіх мэтаў, дэманструе, што ў Расіі недастаткова сродкаў СПА для абароны ўсёй патрэбнай інфраструктуры ў тыле», — зазначаюць аналітыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках