Нясвіжскі замак адкрыў для турыстаў таемны ход
4- 16.08.2026, 16:51
- 2,346
Замак у апошнія гады б'е рэкорды па наведвальнасці.
У ліпені 2026-га госці Нясвіжскага замка ўпершыню атрымалі доступ да паўднёва-заходняга бастыёна, у які можна трапіць праз падземны ход, паведамляе «Мінская праўда».
Цяпер бастыён завяршае экскурсійную праграму, па ім можна прайсціся, паглядзець. Калі турыстам спадабаецца гэтая лакацыя, то на бастыёне з'явяцца інтэрактыўныя элементы.
Увогуле Нясвіжскі замак у апошнія гады б'е рэкорды па наведвальнасці. У 2025 годзе музейны комплекс наведалі звыш 570 тысяч турыстаў. За сем месяцаў 2026-га — ужо больш за 370 тысяч. Пры гэтым кожны чацвёрты, хто прыязджае ў Нясвіж, — замежнік.