Гарачы жнівень для Пуціна
- Віталь Шапран
- 14.08.2026, 20:42
- 1,294
Расійскі ўрад налгаў пра поспехі.
Урад РФ у ўласцівым яму стылі на мінулым тыдні паведаміў пра чарговыя перамогі на эканамічным фронце. За ліпень 2026 года нафтагазавыя даходы федэральнага бюджэту склалі рэкордныя 934 млрд рублёў, што аж на 37% больш, чым у чэрвені. І, здавалася б, вось яна — мара Пуціна, але, як высветлілася, — зноў хлусня.
У апошні месяц квартала расійскія нафтавыя кампаніі выплачваюць квартальны падатак, за другі квартал ён склаў 396 млрд рублёў. Па сутнасці, гэта рэшткавы эфект ад вайны ў Іране і высокіх коштаў на нафту ў красавіку і маі.
Калі адняць гэты квартальны падатак з агульнай сумы даходаў, атрымліваецца, што штомесячныя даходы склалі ўсяго 539 млрд рублёў, а гэта ўжо на 21% менш, чым у чэрвені.
Далей — больш: расійскія нафтавікі ў ліпені атрымалі па дэмпферу 113 млрд рублёў, гэта ў 1,86 раза менш, чым у чэрвені. Улічваючы, што выплаты па дэмпферу кампаніі ў асноўным выкарыстоўваюць на рамонт НПЗ, а ўдары Украіны не сталі слабейшымі, расійскі ўрад вырашыў зэканоміць на рамонце НПЗ, зрабіўшы стаўку на імпарт паліва.
Аднак, калі выключыць дэмпфер і квартальны эфект, атрымаецца, што штомесячныя нафтагазавыя даходы РФ у ліпені ўпалі на 35,3%, пры тым што паведамляецца пра рост на 37%.
Жнівень для расійскага бюджэту будзе даволі цяжкім месяцам. Квартальнага эфекту ўжо не будзе, як і рэкордных коштаў на нафту, затое неабходнасць у рамонтах НПЗ пасля удараў застаецца. Акрамя таго, набліжаецца восень, на якую перанеслі планавыя рамонты НПЗ.
Вядома, Пуцін можа распачаць яшчэ адну вайну на Блізкім Усходзе рукамі КСІР або хусітаў, але ў ліпені гэта асабліва не дапамагло. А ў жніўні за непакойных хусітаў адначасова ўзяліся армія Саудаўскай Аравіі і Емен.
Таму перспектывы жніўня ў РФ робяцца ўсё горш: падатковая цана на нафту ў ліпені (па ёй будуць разлічваць даходы бюджэту за жнівень) склала 59,02 долара за барэль. Кошт упаў на 6,3%, і высветлілася, што цэны на сусветным рынку нафты і цэны на расійскую нафту — гэта ўсё ж розныя цэны, і ім могуць быць уласцівыя нават процілеглыя тэндэнцыі.
Віталь Шапран, «Фэйсбук» https://www.facebook.com/shapranv)