14 жнiўня 2026, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Усці-Лузе паражаны стратэгічны аб’ект «Новатэка»

У Усці-Лузе паражаны стратэгічны аб’ект «Новатэка»

Пашкоджаныя дзве перапрацоўчыя ўстаноўкі газавага гіганта РФ.

Сілы абароны Украіны гэтай ноччу паразілі аб’ект адной з найбуйнейшых газавых кампаній Расіі ў порце Усці-Луга ў Ленінградскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Telegram Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны.

«У ноч на 14 жніўня 2026 года падраздзяленні Сіл абароны Украіны паразілі комплекс «НОВАТЭК-Усць-Луга» ў Слабадцы Ленінградскай вобласці РФ», — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы ўдару зафіксаваны пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, паражаныя дзве перапрацоўчыя ўстаноўкі.

«Новатэк-Усць-Луга» — вытворча-перагрузачны комплекс, прызначаны для фракцыянавання і перапрацоўкі стабільнага газавага кандэнсату.

Магутнасць — амаль 8 млн тон сыравіны ў год. Прадукцыя комплексу выкарыстоўваецца ў ваенна-эканамічнай дзейнасці РФ і задзейнічана ў забеспячэнні патрэб расійскіх узброеных сіл.

Ступень нанесенай шкоды і вынікі паражэння ўдакладняюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках