У Брэсце адкрыюць кавярню з жывымі кролікамі
7- 14.08.2026, 15:16
Але незвычайная ідэя ўжо выклікала спрэчкі сярод гараджан.
У Брэсце хутка адкрыецца новая кавярня з незвычайнай канцэпцыяй. Аднак у карыстальнікаў Threads ужо ўзніклі пытанні да ўстановы, піша Blizko.by.
Завядзенне называецца «Кофе, зай?» і знаходзіцца па адрасе вуліца Грушавая, 27. Фасад выкананы ў чорным колеры і фуксіі, на даху — тэматычныя зайчыя вушы. Уладальнікі абяцаюць смачныя напоі, дзіцячую зону, а таксама кантакт з жывымі кролікамі, якія будуць жыць у кавярні. Менавіта кролікі і павінны стаць галоўнай адметнасцю ўстановы.
Менавіта гэта і выклікала вялікае абурэнне ў Threads. Шмат карыстальнікаў пачалі хвалявацца, што кролікі будуць знаходзіцца ў цесных клетках, хаця ім неабходная вялікая вольная прастора. Акрамя таго, з жывёламі часта будуць кантактаваць дзеці, з-за чаго ў вухатых можа быць стрэс або харчовае атручванне праз тых наведвальнікаў, якія будуць старацца накарміць іх шкоднымі прадуктамі.



У адказ на крытыку прадстаўнікі кавярні заявілі, што здароўе кролікаў — іх галоўны прыярытэт, і для гэтага персанал стварае ўсе неабходныя ўмовы. Менавіта таму на самім адкрыцці жывёл не будзе: іх абароняць ад шуму і стрэсу. Прама цяпер у кавярні дапрацоўваюць зону іх утрымання, пераглядаюцца правілы доступу, кармлення і кантролю.

Пры найменшых прыкметах стрэсу кролікаў перавезуць у адасобленае месца.
— Нам шчыра важна, каб у «Кофе, Зай?» было бяспечна і камфортна ўсім — і гасцям, і пушыстым, — напісалі прадстаўнікі кавярні ў сябе ў Threads.