ЕС заклікаў перадаць Украіне ракеты для Patriot з уласных запасаў
4- 13.08.2026, 17:54
- 1,538
Таксама Брусэль намерваецца паскорыць працэдуры сумесных закупаў зброі для Кіева.
Еўрапейскі саюз заклікаў дзяржавы-члены перадаць Украіне ракеты для сістэм СПА Patriot з уласных запасаў. Умацаванне ўкраінскай супрацьпаветранай абароны у Бруселі назвалі «безумоўным прыярытэтам».
Пра гэта на брыфінгу Еўракамісіі заявіла прэс-сакратарка Еўракамісіі Аніта Гіпер, піша «Бабель».
Па словах прэс-сакратаркі, Вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага саюза па знешняй палітыцы Кая Каллас звярнулася да ўсіх дзяржаў-членаў, у якіх ёсць адпаведныя ракеты на складах, з заклікам перадаць іх Украіне.
Брусэль таксама рэгулярна кантактуе з урадамі краін ЕС, каб павялічыць аб’ёмы і хуткасць паставак боепрыпасаў у Кіеў.
Акрамя таго, ЕС намерваецца паскорыць працэдуры сумесных закупаў зброі ў межах праграмы SAFE, да ўдзелу ў якой прыцягнутая і Украіна.