Журналісты падалі ў суд на Трампа праз яго паведамленні
3- 13.08.2026, 14:13
- 5,164
Прэзідэнта ЗША абвінавацілі ў дыскрымінацыі грамадзян.
Дзве амерыканскія медыяарганізацыі — The Intercept і Freedom of the Press Foundation — падалі ў суд на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з-за рашэння сацыяльнай сеткі Truth Social прадаваць доступ да яго паведамленняў да іх публікацыі, піша nv.ua.
Пазоўнікі лічаць, што гэта парушае права грамадскасці і журналістаў на роўны доступ да афіцыйнай інфармацыі і дазваляе Трампу асабіста зарабляць на прэзідэнцкіх паведамленнях.
З 1 жніўня 2026 года кампанія Трампа запусціла платны інтэрфейс Truth API; доступ да яго каштуе 100 000 долараў у месяц або 60 000 долараў пры афармленні падпіскі на тры гады. Гэты канал надае падпісчыкам доступ да паведамленняў прэзідэнта і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі ЗША раней, чым яны становяцца даступнымі шырокай грамадзкасці.
Фактычна Трамп спрабуе манетызаваць доступ да сваіх заяў праз кампанію, якой ён валодае.
У ўліковага запісу прэзідэнта ЗША @realDonaldTrump каля 12,9 млн падпісчыкаў, што робіць яго найбуйнейшым на платформе. Трамп выкарыстоўвае яго для абвяшчэння афіцыйных дзяржаўных рашэнняў аб ваенных аперацыях, прызначэннях і звальненнях кіраўнікоў ведамстваў, увядзенні пошлін і іншых мерах унутранай і знешняй палітыкі.
Таму пазоўнікі лічаць гэтую схему карупцыйнай і неканстытуцыйнай.
Пазоў змяшчае чатыры асноўныя абвінавачанні:
- дзяржаўныя чыноўнікі не могуць атрымліваць фінансавую выгаду з выканання дзяржаўных абавязкаў;
- продаж доступу да публічнай старонкі парушае прынцыпы роўнасці;
- атрыманне грамадска значнай дзяржаўнай інфармацыі фактычна звязана з патрабаваннем фінансаваць прыватны бізнес прэзідэнта;
- схема дыскрымінуе журналістаў і грамадзян паводле плацежаздольнасці.
Пазоўнікі просяць суд прызнаць гэтую практыку незаконнай і забараніць Трампу і яго адміністрацыі публікаваць афіцыйную дзяржаўную інфармацыю выключна ў Truth Social да таго часу, пакуль там дзейнічае платная сістэма прыярытэтнага доступу.
Паводле кантракта з кампаніяй, Трамп павінен спачатку публікаваць свае паведамленні ў Truth Social і не дубляваць іх на іншых платформах на працягу як мінімум шасці гадзін, гаворыцца ў пазове.