Z-блогер аб ударах ЗСУ: Гэта кашмар і катастрофа
6- 13.08.2026, 11:21
- 13,048
І гэта толькі пачатак.
Расійскі блогер «Трынаццаты» піша, што ўкраінскія ўдары па расійскай марской лагістыцы ў Азоўскім і Чорным морах сталі для Расіі «катастрофай». Паводле ягоных слоў, знішчэнне і вывад з ладу судоў — толькі адзін з этапаў украінскай аперацыі па ізаляцыі Крыму ад мацерыковай Расіі, піша dialog.ua.
«Тое, што зрабілі ўкраінцы ў Азоўскім і Чорным морах з нашай лагістыкай, я не магу назваць інакш, як «катастрофай». У іх аперацыі па ізаляцыі Крыму ад мацерыка знішчэнне марской лагістыкі — толькі адзін з крокаў; будуць і іншыя, я ўпэўнены. Цяпер цана пшаніцы вызначаецца не ўраджаем, а пытаннем: ці дойдзе чарговае судна да порта, ці зможа разгрузіцца і выйсці назад?» — напісаў Z-блогер.
Ён прызнаў, што хуткасць, з якой украінскія сілы нанеслі ўдары па расійскім суднаходстве, стала для яго «па-сапраўднаму кашмарнай».
Паводле ягоных падлікаў, 6 ліпеня ў Азоўскім моры былі паражаныя першыя два судны, на наступны дзень — ужо 12; 10 ліпеня Расія закрыла Азоўска-Донскі канал для суднаходства, а да 14 ліпеня колькасць паражаных суднаў перавысіла 100.
