13 жнiўня 2026, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск пра гістарычны для Польшчы момант: Мы будзем марской дзяржавай

4
Туск пра гістарычны для Польшчы момант: Мы будзем марской дзяржавай
Фота: gov.pl

У Гдыні на ваду спусцілі новы фрэгат.

У Гдынскім марскім порце на ваду спусцілі новы фрэгат ВМС ORP Wicher, паведамляе «Польскае радыё».

— Мы будзем, і я не саромеюся ўжываць гэтае слова, марскою дзяржаваю. Патэнцыйны агрэсар неаднаразова падумае, перш чым распачаць варожыя дзеянні, маючы на ўвазе, што ў нас ёсць такія магчымасці, як ORP Wicher, — сказаў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск непасрэдна перад цырымоніяй прысваення імя новаму фрэгату ВМС.

Фота: gov.pl

Прэм'ер-міністр заявіў, што польская суднабудаўнічая прамысловасць — гэта крыніца гонару.

Перад спускам на ваду карабля ORP Wicher у Гдынскім марскім порце прэм'ер-міністр заявіў, што гэтае судна з'яўляецца прыкладам неабходных маштабных інвестыцый у абарону. Такія вялікія выдаткі апраўдвае бяспека Балтыйскага мора, адзначыў Дональд Туск.

— Польшча зноў павярнулася тварам і сэрцам да свайго мора. Мы будзем марской звышдзяржавай у вайсковым сэнсе, бо караблёў, якія будуць у нас і падрыхтаваныя да выклікаў XXI стагоддзя, зусім няшмат.

Фота: gov.pl

Дональд Туск падкрэсліў, што стварэнне сучаснага флоту вынікае з неабходнасці абароны стратэгічных аб'ектаў на ўзбярэжжы:

— Тое, што Польшча становіцца звышдзяржавай на моры, вынікае з неабходнасці абараняць усё польскае ў Балтыйскім моры. Гэта порты, атамная электрастанцыя, дзясяткі вятравых электрастанцый, флот. Усё гэта патрабуе абароны. Мы будуем караблі не таму, што рыхтуемся да вайны, а каб прадухіліць канфлікты.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што польская суднабудаўнічая прамысловасць забяспечвае тысячы працоўных месцаў і рэалізуе буйныя шматмільярдныя інвестыцыі.

ORP «Wicher» — гэта сучасны шматфункцыянальны фрэгат, канструкцыя якога заснавана на брытанскім праекце «Arrowhead 140» і адаптаваная да патрабаванняў польскага войска.

Фота: gov.pl
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках