Магутны удар дронамі углыб тэрыторыі Расіі
9- 13.08.2026, 8:33
- 18,698
На адным з найбуйнейшых НПЗ узнік пажар такога маштабу, што ўлады ўжо не змаглі яго схаваць.
У ноч на 13 жніўня ўкраінскія дроны атакавалі Расію і аб’екты на часова акупаваных тэрыторыях. У прыватнасці, выбухі прагрымелі ў Башкартастане.
Украінскі грамадскі дзеяч і валанцёр Сяргей Стерненка паведаміў, што на адлегласці больш за 1000 кіламетраў Сілы абароны нанеслі ўдар па «Газпром нефтехим Салават».
«Гэта адзін з найбуйнейшых нафтаапрацоўчых комплексаў РФ магутнасцю 10 млн тон сыравіны ў год. Ён аб’ядноўвае нафтаапрацоўку, буйную хімічную вытворчасць і газахімічны завод», — адзначыў Стерненка.
Губернатар Радый Хабіраў афіцыйна пацвердзіў атаку ўкраінскіх дронаў. Паводле ягоных даных, абломкі аднаго з беспілотнікаў упалі ў прамысловай зоне Салавата, у выніку чаго ўзнік пажар.

Акрамя таго, у часова акупаваным Севастопалі пасля начной атакі поўнасцю адключылася электрычнасць. Пад ударам Сіл абароны таксама апынуўся часова акупаваны Марыупаль. Наступствы атакі ўдакладняюцца.