«Беларускія партызаны працуюць вельмі добра»
9- 12.08.2026, 23:08
- 24,784
Лукашыстам складана схаваць падрыхтоўку да вайны.
Жыхар Мікашэвічаў aleksei96659 расказаў у Threads пра тое, што ў раёне РУПП «Граніт» ужо два комплексы «Тор-М2К». Нягледзячы на тое, што ўлады ўтойваюць гэты факт, пра яго хутка стала вядома.
«Складаецца ўражанне, што беларускія партызаны працуюць вельмі добра, — піша ён. — Нават у маім невялікім раёне пасля разгортвання зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2К» на РУП «Граніт» інфармацыя пра гэта стала вядомай праз два дні.
Беларусь можа падавацца невялікай краінай, але, калі людзі сапраўды звяртаюць увагу на тое, што адбываецца вакол, доўга ўтойваць нешта становіцца вельмі складана».
Паводле яго слоў, 120-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада атрымала комплексы, і яны ўжо знаходзяцца на тэрыторыі прадпрыемства.
«Калі існуе рэальная пагроза, чаму б не прызнаць гэта адкрыта? Калі гэта дэманстрацыя сілы, дык дзе гарантыя, што заўтра там не паляцяць дроны?» — пытае ён.