Трусасць Лукашэнкі ўражвае
25- 12.08.2026, 14:07
- 26,422
Як выглядае «народная любоў».
Лукашэнка, які пазіцыянуе сябе як народнага кіраўніка, панічна баіцца беларусаў.
Дыктатара, які 7 жніўня ў Вілейцы ўладкаваў пастаноўчы выхад да людзей, ад простых беларусаў ахоўвалі як мінімум пяць целаахоўнікаў.


І гэта не рэкорд. У красавіку 2025 года дыктатар на Вялікдзень наведаў праваслаўны храм у Талачыне. Як высветлілася, у храме магло знаходзіцца да 30 ахоўнікаў.

Целаахоўнікі дыктатара перасоўваюцца са спецыяльнымі шчытамі ў чамаданах, прызначанымі для абароны ўзурпатара ад замаху.

