13 жнiўня 2026, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масіраваны ўдар: Наварасійск — у агні

13
Масіраваны ўдар: Наварасійск — у агні

Горад атакуюць як з паветра, так і з вады.

Паводле дадзеных OSINT-маніторынгу, атака дронаў на Наварасійск працягвалася больш за пяць гадзін — над горадам актыўна працавала супрацьпаветраная абарона.

Мэр горада пацвердзіў, што, акрамя беспілотнікаў, зафіксаваная таксама атака беспілотнымі катэрамі. Мясцовыя скардзяцца на моцны пах гару і дыму ў цэнтры горада.

Адна з магчымых мэт атакі — порт Наварасійска — найбуйнейшы порт Расіі і ключавы экспартны хаб краіны на Чорным моры.

NASA FIRMS фіксуе шматлікія цеплавыя анамаліі ў раёне Наварасійска, у тым ліку непасрэдна на тэрыторыі портавай інфраструктуры.

Вядома, што падчас атакі на порт пацярпеў Наварасійскі камбінат хлебапрадуктаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках