1 жнiўня 2026, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска не змагла ў банку абмяняць манеты на папяровыя грошы

3
Беларуска не змагла ў банку абмяняць манеты на папяровыя грошы

Карыстальнікі падказалі некалькі простых спосабаў вырашыць праблему.

У Threads паднялі пытанне, чаму ў Мінску нельга абмяняць манеты на папяровыя грошы ў банку, піша «Зеркало».«У «Тэхнабанку» — адмова, у «Прыорбанку» — адмова, у «Сбер Банку» — адмова, у «МТБанку» — з камісіяй. Што?» — напісала адна з карыстальніц сацсеткі.

У каментарыях іншыя карыстальнікі пачалі дзяліцца лайфхакамі, дзе можна абмяняць манеты. Сярод варыянтаў — крамы і пошта. Вось некаторыя каментарыі:

— «Калі пакласці манеты праз касу на картку, а потым зняць грошы ў банкамаце, атрымаеце папяровыя купюры».

— «Ідзіце ў любую краму — на касе вам яшчэ дзякуй скажуць за драбязу, бо будзе чым даваць рэшту».

— «Любы таксіст або касір у краме з радасцю абмяняе манеты».

— «Тры гады таму было інакш. Паводле інфармацыі кантакт-цэнтра «Сбер Банка», у любым аддзяленні па ўсёй Беларусі можна было бясплатна абмяняць беларускія манеты на купюры».

— «У любой краме будуць рады такой драбязе».

«Раней працавала ў банку і заўсёды старалася дапамагчы людзям, змяняла манеты на купюры. Але за такія дзеянні нас маглі вельмі сур'ёзна аштрафаваць».

— «На пошце таксама можна абмяняць манеты».

— «У абменных пунктах «Тэхнабанка» такой паслугі няма. Невялікую суму касір можа абмяняць на сваё меркаванне, але гэта моцна запавольвае працу абменнага пункта. Затое за манеты можна купіць валюту або папоўніць банкаўскую картку».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках