Расія атакавала Украіну невядомымі беспілотнікамі
3- 1.08.2026, 20:43
- 3,892
Ваенны эксперт паказаў, як выглядаюць новыя дроны.
Войскі краіны-агрэсара РФ запускаюць па Украіне беспілотнікі яшчэ невядомых для ўкраінскіх вайскоўцаў тыпаў. Пра гэта 1 жніўня паведаміў у Telegram дарадца прэзідэнта па пытаннях развіцця тэхналагічных напрамкаў абароны Сяргей Бескрэстнаў (Флэш).
Спецыяліст апублікаваў некалькі фотаздымкаў беспілотніка.
«Хлопцы даслалі інфармацыю пра неапазнаныя тыпы БПЛА ворага», – напісаў Бескрэстнаў.
Больш ніякіх падрабязнасцяў пра гэтыя беспілотнікі, акрамя апублікаваных фотаздымкаў, ён не паведаміў.