1 жнiўня 2026, Субота, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі заблакавалі рахункі трох кампаній Улада Бумагі

У Расіі заблакавалі рахункі трох кампаній Улада Бумагі

Фірмы беларускага блогера абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў.

У Расіі падатковыя органы заблакавалі рахункі трох кампаній, дзе адным з заснавальнікаў з’яўляецца блогер з Беларусі Улад Бумага. Аб гэтым паведаміла расійскае выданне «РИА Новости».

Рахункі кампаніі «Дпицца северо-восток» заблакавалі з-за несвоечасова пададзенай падатковай дэкларацыі. Яшчэ дзве кампаніі — «А4 кидс Кузьминки» і «А4 магазин» — маюць запазычанасць перад падатковай у 3,4 млн расійскіх рублёў. Гэта 124 521 рубель па курсе Нацбанка на 1 жніўня.

З-за запазычанасцяў і несвоечасова пададзенай дэкларацыі са снежня 2025 года па ліпень 2026-га падатковая сем разоў прымала рашэнні аб прыпыненні аперацый па рахунках трох кампаній.

Паводле звестак выдання, Бумага валодае доляй у 35% у «А4 кидс Кузьминки», што займаецца арганізацыяй адпачынку і забаў. У «А4 магазин» яму належаць 39%, а ў «Дпицца северо-восток» — 5%.

Раней з-за буйной запазычанасці перад расійскім бюджэтам былі заблакаваныя рахункі яшчэ адной фірмы блогера — «Бумажная бумага», якая выпускала снекі і напоі пад брэндам Lava Lava.

У сярэдзіне ліпеня таксама стала вядома, што беларус ліквідуе сваю кампанію «Четыреачетыре» на радзіме.

Нагадаем, Улад Бумага (А4 — яго псеўданім) — ураджэнец Беларусі, які стаў папулярным яшчэ на радзіме. У 2021-м ён пераехаў у Маскву. Бумага патлумачыў, што ў расійскай сталіцы «больш цікавых лакацый для здымак і ў цэлым магчымасцяў для развіцця». Ён запусціў там разнастайны бізнес. Напрыклад, у 2021 годзе блогер у партнёрстве з былымі топ-менеджарамі «Danone Россия» і сеткавых крам «Пятерочка» і «Дикси» зарэгістраваў у Расіі кампанію «Бумажная бумага». Гэтая кампанія займалася запускам і развіццём брэнда снекаў і напояў Lava Lava. У 2026 годзе рахункі кампаніі заблакавала падатковая служба. Прычынай стала запазычанасць у 26,6 млн расійскіх рублёў (каля 375 тысяч долараў).

У кастрычніку 2025 года расійскі арбітражны суд зацвердзіў міравае пагадненне паміж «Бумажной бумагой» і вытворцам харчовых інгрэдыентаў «Симрайз Рогово». Кампанія блогера абавязалася выплаціць больш за 42 тысячы еўра за дабаўкі для чыпсаў, якія раней адмовілася прыняць і аплаціць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках