1 жнiўня 2026, Субота, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску выставілі на продаж дом за рэкордныя $8 мільёнаў

3
У Мінску выставілі на продаж дом за рэкордныя $8 мільёнаў
Фота: Realt

У асабняку ёсць хатні кінатэатр, танцпол, стаўок і пакой для медытацый.

У акаўнце nedvizhka_minsk у Threads з’явілася аб’ява пра продаж «самага дарагога дома ў Мінску». На публікацыю звярнула ўвагу «Зеркало».

У аб’яве пазначана, што гэта дом у Вяснянцы, паблізу вадасховішча Дразды. Участак складае 25 сотак, а раслінам на ім па 30−60 гадоў. Ёсць гасцявы дом. А таксама стаўок, лазня, джакузі і дзве альтанкі — адна з барбекю, а другая для медытацый.

Фото: Realt

У асноўным доме ёсць кабінет, тры спальні, тры гардэробныя, пяць санвузлоў, гасцёўня з кухняй, каміннай, сталовай, ТВ-зонамі і тэрасай. А таксама чылаўт-зона са стаўком, більярдам, раялем, кінатэатрам, баром, танцполам, спартыўнай і гульнявой зонамі.

Фото: Realt

У публікацыі дом назвалі самым дарагім у Мінску. Яго кошт — 23 200 000 рублёў, або каля 8 мільёнаў долараў.

Фото: Realt
Фото: Realt
Фото: Realt
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках