Расійская армія панесла рэкордныя страты за месяц
5- 1.08.2026, 16:51
- 1,792
У ліпені сілы абароны Украіны ліквідавалі амаль 43 тысячы акупантаў.
Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны 1 жніўня абвясціў пра страты арміі краіны-агрэсара Расіі ў ліпені і агульныя страты за шэсць месяцаў бягучага года. Ліпенскія паказнікі прэс-служба ЗСУ назвала «рэкорднымі».
«У ліпені 2026 года расійскія акупацыйныя войскі панеслі рэкордныя страты ў жывой сіле з пачатку года — 42 860 чалавек», — паведамілі ў Генштабе.
Там прывялі даныя пра тое, колькі жывой сілы штомесяц страчвалі расіяне. Паводле даных сіл абароны, у студзені яны склалі 31 710 чалавек, у лютым — 26 090, у сакавіку — 31 960, у красавіку — 32 980, у маі — 33 760, у чэрвені — 39 290.
Усяго за першыя сем месяцаў 2026 года страты асабовага складу праціўніка склалі 238 650 чалавек, гаворыцца ў паведамленні.