У Маскве здарыўся пажар у храме Васіля Блажэннага
34- 1.08.2026, 16:10
- 24,036
Яго лічаць адным з галоўных сімвалаў Расіі.
У Маскве на Чырвонай плошчы ў ноч на 1 жніўня здарыўся пажар у храме Васіля Блажэннага, які, як лічаць многія расіяне, з’яўляецца сімвалам Расіі. Пра гэта паведаміў Диалог.UA пасля маніторынгу сацыяльных сетак і мэсэнджараў.
Пра тое, што ў храме Васіля Блажэннага пачаўся пажар, стала вядома ўначы 1 жніўня прыкладна а 01:37. Нягледзячы на ноч, вакол «сімвала Расіі» сабралася даволі шмат прахожых. Вочавідцы сцвярджаюць, што адкрытага агню не было, але над купалам назіраўся дым. Таксама вочавідцы распавялі пра моцны пах гару.

На месца здарэння прыбылі аператыўныя службы, у тым ліку 10 пажарных машын. Храм хутка ачапілі, а неўзабаве ўзгаранне патушылі. Прычына ўзгарання пакуль невядомая. У сацыяльных сетках пішуць, што ачаг узгарання нібыта знаходзіўся ў кабінеце дырэктара на першым паверсе, але афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.
Гэта ўжо не першы выпадак пажару ў храме Васіля Блажэннага. Напрыклад, у 2002 годзе адбылося ўзгаранне купала «сімвала Расіі». Прычым гэта было, як і ў 2026 годзе, у жніўні. Храм Васіля Блажэннага многія расіяне лічаць сімвалам Расіі. Яго пабудавалі ў 1555–1561 гадах па загадзе цара Івана Жахлівага «ў гонар» перамогі над Казанскім ханствам. Ён уваходзіць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.