13 лiпеня 2026, панядзелак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камень на вяроўцы: у Расіі паказалі «эфектыўную зброю» супраць украінскіх дронаў

26
Камень на вяроўцы: у Расіі паказалі «эфектыўную зброю» супраць украінскіх дронаў
Ілюстрацыйнае фота: livemaster.ru

Відэахіт.

У сеціве з’явіўся відэазапіс, на якім пажылы мужчына дэманструе прашчу і распавядае пра яе як пра «вельмі эфектыўны сродак супраць украінскіх дронаў».

Як паведамляе Цензор.НЕТ, мужчына закладае камень у прашчу і выкарыстоўвае яе па прызначэнні. Усё гэта адбываецца, верагодна, у Музеі гісторыі Ваенна-марскога флоту ў Маскве, які знаходзіцца на беразе Хімкінскага вадасховішча ў парку «Паўночнае Тушына».

На запісе бачны савецкі экранаплан А-90 «Арлёнак», які ўсталяваны там у якасці музейнага экспаната непасрэдна на вадзе ля пірса. Судзячы па тытрах на відэа, мужчына плануе прадаваць гэты «вельмі эфектыўны сродак».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках