13 лiпеня 2026, панядзелак, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пустуючыя дамы ў гэтай вобласці нарасхват у беларусаў

11
Пустуючыя дамы ў гэтай вобласці нарасхват у беларусаў
Фота: Maksim Safaniuk / Shutterstock.com

І гэта не Міншчына.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва падзялілася статыстыкай па колькасці прададзеных пустуючых дамоў за II квартал 2026 года.

Усяго з красавіка па чэрвень у Беларусі здзейснена 357 здзелак з такой нерухомасцю (217 без таргоў, 140 праз аўкцыён), зазначыла «Точка».

У 193 з іх (амаль у кожным 2-м выпадку) кошт дома склаў усяго 1 базавую велічыню.

Найбольш выніковым месяцам стаў чэрвень: праведзена 147 здзелак.

Лічбы па абласцях

Рэгіёнам-лідарам, дзе за гэтыя тры месяцы прададзена больш за ўсё пустуючых дамоў, стала Гродзеншчына. Там за II квартал набылі 96 аб’ектаў такой нерухомасці.

Далей ідзе Мінская вобласць, дзе здзейснена 64 здзелкі з пустуючымі дамамі. На Брэстчыне — на адну менш.

У Віцебскай вобласці новых уладальнікаў атрымалі 57 пустуючых дамоў, у Магілёўскай — 56, у Гомельскай — 21.

— Інтарэс да куплі загараднай нерухомасці за сімвалічную плату застаецца высокім, — звярнулі ўвагу ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

Там адзначылі, што пустуючыя дамы па-ранейшаму прыцягваюць тых, хто шукае бюджэтны варыянт для летняй дачы або проста ўчастак у ціхай сельскай мясцовасці.

Адзіны рэестр пустуючых дамоў перыядычна прадастаўляе новыя магчымасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках