УСУ збілі расійскі самалёт
3- 8.07.2026, 14:02
- 7,322
РФ ужо страціла 436 самалётаў і 353 верталётаў.
Паветраныя сілы УСУ ў сераду, 8 ліпеня, заявілі пра знішчэнне расійскага самалёта. У паведамленні не ўдакладняецца, пра які менавіта самалёт ідзе гаворка.
«Добрыя навіны ад Паветраных сіл! Сёння ліквідавалі яшчэ аднаго ✈️ расійскага паветранага тэрарыста!» — гаворыцца ў паведамленні.
4 ліпеня Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што падчас удару па анексаваным Крыме 26 чэрвеня на аэрадроме Бельбек быў знішчаны расійскі знішчальнік МіГ-29.
Па стане на 8 ліпеня, паводле даных Генеральнага штаба УСУ, Расія страціла ў вайне супраць Украіны 436 самалётаў і 353 верталётаў.