8 лiпеня 2026, Серада, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм’ер-міністр Даніі жорстка адказала Трампу

1
Прэм’ер-міністр Даніі жорстка адказала Трампу
Метэ Фрэдэрыксэн

Капенгаген гатовы абараняць свае землі.

Кіраўніца ўрада Даніі Метэ Фрэдэрыксэн перад пачаткам сустрэчы лідараў НАТА пракаментавала заявы лідара ЗША, які зноў паставіў пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць яе краіны.

Пра гэта паведамляе з Анкары карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

Фрэдэрыксэн, якая накіроўвалася на сустрэчу, спынілася для кароткай размовы з журналістамі, і большасць пытанняў датычылася заяў Дональда Трампа.

Прэм’ер-міністр пацвердзіла, што чула выказванні прэзідэнта ЗША, які зноў заявіў пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Грэнландыю. «Я ўчора чула прэзідэнта ЗША. Пазіцыя ЗША, на жаль, вельмі ясная ў гэтым пытанні, але і наша пазіцыя такая ж ясная, як была заўсёды, – заявіла яна. – Грэнландыя не прадаецца, і мы спадзяёмся, што ўсе, уключна з саюзнікамі, гэта зразумеюць».

Кіраўніца датскага ўрада выказала надзею, што ЗША ўлічаць волю народа Грэнландыі заставацца ў складзе Даніі, але таксама падкрэсліла, што Данія гатовая да абароны ў разе неабходнасці.

«Мы гатовыя абараняць кожны метр тэрыторыі НАТА, уключаючы сваю тэрыторыю. Пры гэтым адна з прычын, з якіх мы стваралі НАТА шмат гадоў таму, – гэта была ідэя, што калі нешта адбываецца з адным з сябраў альянсу, то ўсе астатнія мусяць яго падтрымаць», – заявіла Метэ Фрэдэрыксэн.

Яна таксама нагадала, што артыкул 5 Вашынгтонскай дамовы НАТА спрацаваў і на карысць ЗША, калі ЗША пацярпелі ад тэрарыстычнай атакі.

Як паведамлялася, Трамп па прыбыцці ў Анкару заявіў, што Грэнландыя павінна знаходзіцца пад кантролем ЗША, а не Даніі. У той жа вечар Фрэдэрыксэн ужо абвергла заявы Трампа адносна кантролю над Грэнландыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках