У Польшчу з Беларусі спрабаваў ўехаць грузавік з падвойным дном
1- 6.07.2026, 20:13
- 1,248
У ім хавалі амаль 8 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт.
Польскія мытнікі знайшлі ў грузавіку, што ўехаў з Беларусі, падвойнае дно, у якім былі схаваныя амаль 8 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт. Пра гэта паведаміла Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Бялай-Падлясцы.
Па дакументах транспарт не перавозіў ніякага грузу. Аднак рэнтген паказаў зусім іншае.

«Рэнтген выявіў анамаліі ў структуры падлогі прычэпа. На гэта самае месца як тайнік для нелегальнага грузу паказала службовая сабака Тіна, прыцягнутая да праверкі. Падчас дэталёвага агляду супрацоўнікі выявілі ў паўпрычэпе больш за 7,8 тыс. пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак. Рынкавы кошт канфіскаванага тавару складае каля 160 тыс. злотых (каля 37 тыс. еўра)», — распавялі ў мытні.
Вадзіцель — грамадзянін Польшчы — прызнаў спробу кантрабанды, але адмовіўся даваць тлумачэнні і адказваць на пытанні. Ідзе разбіральніцтва, цыгарэты і цягач з прычэпам былі канфіскаваныя як доказы па справе.