5 лiпеня 2026, Нядзеля, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін гадзіну пераконваў Трампа ў «поспехах» на фронце і «захопе» Канстанцінаўкі

3
Пуцін гадзіну пераконваў Трампа ў «поспехах» на фронце і «захопе» Канстанцінаўкі

Расіяне нават не кантралююць большасць гэтага горада.

У суботу, 4 ліпеня, адбылася тэлефонная размова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным. Яна працягвалася больш за 1 гадзіну. Пра гэта паведамілі расійскія СМІ, спасылаючыся на памочніка дыктатара РФ Юрыя Ушакова, перадае Dialog.UA.

Ён заяўляе, што званок нібыта адбыўся па ініцыятыве амерыканскага боку. Пуцін павіншаваў Трампа з 250-годдзем незалежнасці Злучаных Штатаў, а таксама заклікаў яго аднавіць трохбаковы «мірны» фармат перамоў па Украіне.

Кіраўнік Крамля спрабаваў пераканаць лідара ЗША, што Украіна і Еўропа «робяць стаўку на зацягванне канфлікту», а таксама сцвярджаў, што «абавязкова» захопіць усю тэрыторыю Данбаса.

Ён таксама скардзіўся, што еўрапейцы нібыта «зыходзяць з ілжывога ўспрымання сітуацыі і стану спраў на ЛБС». Пры гэтым ён адкрыта хлусіў Трампу пра захоп усёй Канстанцінаўкі.

Паводле слоў Ушакова, Пуцін падчас размовы «акрэсліў карціну рэальнай абстаноўкі на полі бою», дзе расійскія Узброеныя сілы нібыта «упэўнена наступаюць».

Варта адзначыць, што поўнага кантролю над Канстанцінаўкай у Узброеных Сіл РФ няма, што пацвярджаюць уплывовыя ваенна-аналітычныя цэнтры: DeepState і Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Больш за тое, паводле іх ацэнак, расіяне нават не кантралююць большасць гэтага горада. Паводле дадзеных расійскага Z-блогера Ільі Рэмеслы, нашумелая нарада Пуціна ў ваеннай форме была праведзеная спецыяльна для Трампа.

Так кіраўнік Крамля спрабаваў пераканаць амерыканскага лідара ў сваіх поспехах на фронце. «Учора розныя злыя языкі сцвярджалі, што і «нарада» ў ваеннай форме была падладжаная пад Трампа. Каб пераканаць яго, што ў нас справы круцейшыя, чым у Зяленскага. Я ўчора толькі пасмяяўся. А сёння, убачыўшы, як увесь дзяржапарат на чале з Пуціным бегае за Трампам, ужо не смяюся. Уяўляеце, наколькі кепскія ў Пуціна справы, што ён такім харасментам спрабуе зноў пераманіць Трампа? Што наогул адбываецца?» — напісаў Z-патрыёт.

Варта адзначыць, што перад гэтай размовай адбылася тэлефонная гутарка Трампа з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім. Паводле слоў лідара Украіны, абмяркоўвалася «бягучая сітуацыя на фронце і ў дыпламатыі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках