4 лiпеня 2026, Субота, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідуць дажджы і навальніцы

У Беларусь ідуць дажджы і навальніцы
Фота: charter97.org

Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Белгідрамет абвясціў на нядзелю, 5 ліпеня, жоўты ўзровень небяспекі. Прычына — магчымыя навальніцы месцамі па краіне.

Раней Белгідрамет апублікаваў прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні — з 5 па 7 ліпеня.

5 ліпеня пагодныя ўмовы ў Беларусі будзе вызначаць прахалодная неўстойлівая паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні: уначы умераны, удзень парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +10…+16°С, максімальная ўдзень +18…+24°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба зніжацца.

6−7 ліпеня беларусаў чакаюць франтальныя раздзелы і прахалодныя паветраныя масы, што распаўсюджваюцца з паўночнага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі.

6 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +9…+14°С, удзень +17…+23°С.

7 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8…+14°С, удзень +17…+23°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках