Адзін з банкаў правёў рэбрэндынг
1- 15.07.2026, 14:35
- 1,124
Абноўлены і лагатып.
«МТБанк» правёў рэбрэндынг і абнавіў лагатып. Пра гэта паведамляецца на сайце фінустановы, заўважыла «Зеркало».
«За 32 гады працы «МТБанк» прайшоў шлях ад фінансавай установы, арыентаванай пераважна на малы і сярэдні бізнес, да ўніверсальнага банка з моцнымі пазіцыямі ў рознічным, карпаратыўным, прэміяльным і лічбавым сегментах. Сёння банк вядомы па прадуктах і сэрвісах, якія ўжо шмат гадоў у сэрцах беларусаў: карта растэрміноўкі «Халва», прэміяльнае абслугоўванне Prime і Prime Line, іпатэка, лізінг, унікальныя прапановы для бізнес-кліентаў, у тым ліку самы хуткі анлайн-крэдыт для бізнесу», — патлумачылі змены ў банку.
Пераход на новы фірмовы стыль будзе паступовым, запэўніваюць у банку: спачатку абновяцца лічбавыя сэрвісы, крыху пазней — аддзяленні.