Лукашэнка баіцца, што яго самалёт зб'юць?
22- 1.07.2026, 19:49
- 25,756
Паветранае судна дыктатара суправаджалася звяном знішчальнікаў.
Дыктатар Аляксандр Лукашэнка ляцеў у Інданезіі ў суправаджэнні замежных знішчальнікаў.
У кадр трапілі тры замежныя знішчальнікі і сам самалёт Лукашэнкі падчас здымак у паветры.
Нагадаем, узурпатар знаходзіцца ў працяглай камандзіроўцы. 1 ліпеня пачаўся афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі ў Інданезію.

Адзначым, у большасці выпадкаў самалёты лідараў краін не суправаджаюцца знішчальнікамі. Самалёты кіраўнікоў краін лятаюць як звычайныя прыярытэтныя дзяржаўныя рэйсы, хоць іх ахоўваюць іншымі спосабамі: спецыяльнымі працэдурамі кіравання паветраным рухам, абмежаваннямі паветранай прасторы і мерамі бяспекі. Напрыклад, самалёт прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, вядомы па пазыўным Air Force One (калі на борце знаходзіцца прэзідэнт), часам суправаджаецца знішчальнікамі, але гэта не з'яўляецца звычайнай практыкай для кожнага палёту.