Губернатар Курскай вобласці назваў Пуціна «Волынычам»
16- 1.07.2026, 20:18
- 27,686
У Крэмлі паспяшылі выправіць дзіўны момант.
Падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным губернатар Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн, дакладваючы пра становішча спраў у памежным рэгіёне, дапусціў нечаканую памылку. Звяртаючыся да кіраўніка Крамля, чыноўнік замест звыклых імя і імя па бацьку сказаў «Волыныч».
Фрагмент відэа з гэтым момантам распаўсюдзілі расійскія СМІ. Сам кіраўнік вобласці працягнуў даклад з няўзрушным выглядам, аднак інцыдэнт ужо стаў тэмай абмеркаванняў у сацсетках.
Прэс-служба Пуціна паспрабавала схаваць медыйны канфуз, і на сайце Крамля зварот быў заменены на «Уладзімірам Уладзіміравічам».
Раней расійскі міністр на сустрэчы з Пуціным назваў яго «Пал Лаічам».