8 чэрвеня 2026, панядзелак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская гарэлка страчвае пазіцыі на сусветным рынку

Беларуская гарэлка страчвае пазіцыі на сусветным рынку

Адразу дзве маркі вылецелі з прэстыжнага алкагольнага рэйтынгу

Беларускія гарэлачныя брэнды пагоршылі свае пазіцыі ў рэйтынгу алкагольных напояў The Millionaires' Club 2025.

Каб трапіць у гэты спіс, вытворца павінен прадаваць не менш за 1 млн дзевяцілітровых кейсаў у год (адзін кейс змяшчае 18 бутэлек па 0,5 літра). Паводле вынікаў 2025 года гэтаму індыкатару адпавядалі толькі два беларускія брэнды, хоць год таму іх было чатыры.

Найвышэйшае месца ў «Бульбаша», які падняўся са 122-й на 120-ю пазіцыю. А вось «Стольградная» ад «Мінск Крышталь» апусцілася ў рэйтынгу са 119-га на 144-е месца.

Увогуле не трапілі гэтым разам у «клуб мільянераў» гарэлкі «Брестъ-Литовскъ» і «Коноплянка».

Вечным лідэрам алкагольнага рэйтынгу застаецца карэйскае соджу Jinro.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках