8 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме прыпынілі рух усіх пасажырскіх цягнікоў

6
У Крыме прыпынілі рух усіх пасажырскіх цягнікоў

Пасля атакі дронаў.

У часова акупаваным Крыме прыпынілі рух усіх пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў удар дрона па лакаматыве пасажырскага цягніка Масква – Сімферопаль.

Кіраўнік акупацыйных уладаў паўвострава Сяргей Аксёнаў паведаміў, што БПЛА ўдарыў па цеплавозе. Паводле папярэдніх даных, машыніст быў паранены, а яго памочнік загінуў. Сярод пасажыраў пацярпелых няма.

Па дадзеных тэлеграм-канала («Крымскі вецер» https://t.me/Crimeanwind/101210), цягнік быў атакаваны ў пасёлку Акцябрскае.

Цяпер рух цягнікоў прыпынены, пасажыраў дастаўляюць аўтобусамі.

Нагадаем, уначы ў Наварасійску паведамлялі пра больш як 50 удараў дронаў, узнік пажар на тэрыторыі нафтабазы «Грушовая». Гэта адна з найбуйнейшых перавалачных нафтабазаў на Каўказе. Паводле адкрытых даных, плошча прамысловай пляцоўкі — каля 212–213 га. На тэрыторыі размешчаныя дзясяткі рэзервуараў для захоўвання нафты і нафтапрадуктаў агульным аб'ёмам звыш 1,2 млн м³.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках