Раналду ўзначаліў рэйтынг самых высокааплатных гульцоў ЧС‑2026
1- 4.06.2026, 22:08
Месі займае другую пазіцыю.
Нападнік зборнай Партугаліі і саудаўскага «Ан‑Насра» Крыштыяну Раналду узначаліў рэйтынг самых высокааплатных футбалістаў — удзельнікаў чэмпіянату свету паводле версіі выдання Sportico.
За апошнія 12 месяцаў 41‑гадовы партугалец зарабіў $295 млн да выліку падаткаў і агенцкіх камісій. З іх $230 млн ён атрымаў паводле кантракту з «Ан‑Насрам», а яшчэ $65 млн — ад рэкламных партнёраў.
Форвард паўночнаамерыканскага «Інтэр Майямі» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі займае другую пазіцыю ($140 млн). 38‑гадовы аргентынец зарабляе пароўну на полі і па-за ім — па $70 млн.
Тройку лідараў замыкае 27‑гадовы нападнік «Рэала» і зборнай Францыі Кіліян Мбапэ ($100 млн, з іх $70 млн — заробак і $30 млн — рэклама).
Астатні спіс выглядае наступным чынам:
Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці» і зборная Нарвегіі) — $80 млн ($60 млн + $20 млн);
Вінісіус Жуніёр («Рэал» і зборная Бразіліі) — $60 млн ($40 млн + $20 млн);
Махамед Салах («Ліверпуль» і зборная Егіпта) — $55 млн ($35 млн + $20 млн);
Садыё Манэ («Ан‑Наср» і зборная Сенегала) — $54 млн ($50 млн + $4 млн);
Рыяд Махрэс («Аль‑Ахлі» і зборная Алжыру) — $53 млн ($52 млн + $1 млн);
Джуд Белінгем («Рэал» і зборная Англіі) — $44 млн ($29 млн + $15 млн);
Ламін Ямаль («Барселона» і зборная Іспаніі) — $43 млн ($33 млн + $10 млн);
Гары Кейн («Баварыя» і зборная Англіі) з даходам $42 млн ($30 млн + $12 млн).
Паводле даных Bloomberg, маёмасць Раналду ацэньваецца ў $1,4 млрд, што робіць яго самым багатым футбалістам у гісторыі. Ён таксама ўзначальвае штогадовы спіс самых высокааплатных спартсменаў свету паводле версіі Sportico ўжо тры гады запар.
Раналду згуляе на сваім шостым чэмпіянаце свету па футболе. Турнір адбудзецца з 11 чэрвеня па 19 ліпеня 2026 года ў Канадзе, Мексіцы і ЗША.