Польская тэнісістка Мая Хваліньска сенсацыйна выйшла ў фінал «Ралан Гарос»
- 4.06.2026, 21:08
- 1,550
Фота: Getty Images
114-я ракетка прабівалася на турнір праз кваліфікацыю.
Польская тэнісістка Мая Хваліньска сенсацыйна выйшла ў фінал «Ралан Гарос». У другім паўфінале турніру ў чацвер, 4 чэрвеня, полька перамагла расіянку Дыяну Шнайдэр — 7:6 (7:4), 6:4.
24-гадовая Мая Хваліньска (114-ы нумар рэйтынгу) прабівалася на турнір праз кваліфікацыю. Яна перамагла францужанак Аліс Рам і Кароль Монэ, спартсменку з Нідэрландаў Сюзан Ламэнс, кітайку Чжэн Цыньвэнь, бельгійку Эліз Мертэнс, грэцкую тэнісістку Марыю Сакары; у чацвёртым крузе перамагла францужанку Дыяну Пары, а ў чвэрцьфінале — Ганну Калінскую.
Хваліньска — першы кваліфаер за ўсю Адкрытую эру, якому ўдалося дабрацца да фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі.
«Не ведаю, што сказаць. Гэта ўсё як сон», — пракаментавала Хваліньска свой выхад у фінал турніру.
У суботу, 6 чэрвеня, Хваліньска сустрэнецца ў фінале з расіянкай Міррай Андрэевай.