Сабаленка: Я хачу проста цяпер кінуць тэніс
26- 3.06.2026, 18:56
- 10,794
ФОТА: GETTY IMAGES
Першая ракетка свету пасля паразы на «Ралан Гарос» зрабіла рэзкую заяву.
Чацвёртафінальны матч «Ралан Гарос» завяршыўся сенсацыяй – 23-я ракетка, расіянка Дыяна Шнайдэр, у ўжо амаль прайгранным матчы перамагла першую ракетку, беларуску Арыну Сабаленку з лікам 3:6, 7:5, 6:0.
Сабаленка завяршала гульню ў такім неверагодным нервовым напружанні, што не змагла ўзяць у трэцім сэце ніводнага гейма. А вось Дыяна Шнайдэр гуляла на ўздыме і не пашкадавала фаварытку. 22-гадовая расіянка ўпершыню ў жыцці згуляе ў паўфінале турніру «Вялікага шлема».
🗣️ « Pas de pensées, pas d'émotions. J'ai juste envie d'arrêter le tennis tout de suite.
On verra dans quelques jours. J’espère que ça ira mieux mentalement. »
Aryna Sabalenka au fond du trou après sa défaite en quarts de finale de #RolandGarros. pic.twitter.com/vtmKhe4lQb
— Tennis Legend (@TennisLegende) June 3, 2026
Пасля апошняга прайгранага мяча Сабаленка хутка сабралася і сышла з корту. Потым яна скажа СМІ, што ў яе такі настрой, што хочацца наогул сысці з тэніса. Маральна яна была знішчаная.
– Ніякіх думак, ніякіх эмоцый. Я хачу проста цяпер кінуць тэніс. Паглядзім праз некалькі дзён. Спадзяюся, змагу аднавіцца псіхалагічна, - сказала Арына.
Першая ракетка выйграла першы сэт і вяла ў другім 4:1, але не змагла ўтрымаць такую вялізную перавагу. Пасля пары прайграных геймаў яе нібыта падмянілі. За матч Сабаленка дапусціла 57 непрымусовых памылак, 17 з якіх прыпалі толькі на вырашальны сэт.