Украінскія спецназаўцы нанеслі ўдар па лагістыцы акупантаў у Крыме
- 29.06.2026, 20:56
- 1,264
Уражаныя лакаматывы, палівазапраўшчыкі і РЛС.
Спецпадраздзяленне ГУР МА Украіны «Прымары» працягвае сістэматычнае знішчэнне ваеннай лагістыкі расійскіх акупантаў у часова акупаваным Крыме.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на працягу чэрвеня 2026 года украінскія разведчыкі нанеслі шэраг паспяховых удараў па ваенных аб’ектах і лагістычнай інфраструктуры праціўніка.
Паводле даных ГУР, на працягу чэрвеня былі ўражаныя:
РЛС «Каста-2Е2»;
6 палівазапраўшчыкаў;
2 грузавыя лакаматывы;
3 цыстэрны з палівам;
вайсковая тэхніка ў чыгуначным эшалоне.
Кадры баявой працы спецпадраздзялення «Прымары» апублікаваныя ў тэлеграм-канале ГУР.