27 чэрвеня 2026, Субота, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія «Фламінга» сталі неўязлівымі дзякуючы адной хітрасці

1
Украінскія «Фламінга» сталі неўязлівымі дзякуючы адной хітрасці
Фота: Fire - Point

СПА Расіі бяссільная.

Украіна, здаецца, выпрацавала максімальна эфектыўную ў цяперашніх умовах тактыку прымянення сваіх крылатых ракет «Фламінга».

Пра гэта сведчыць OSINT-аналіз маніторынгавых рэсурсаў, а таксама расійскіх крыніц, піша dialog.ua.

Згодна з аналізам заяўленых паспяховых пускаў, усе паражаныя цэлі знаходзіліся ўздоўж буйных рэк — Волгі і Камы, а таксама паблізу вадасховішчаў. Гэта можа ўказваць на выкарыстанне Украінай рэчышчаў рэк для пабудовы маршрутаў пралёту ракет на малых вышынях.

Такая тактыка дазваляе ЗСУ спрасціць пабудову маршруту дзякуючы прыродным контурам рэльефу. У выніку таксама ўскладняецца выяўленне і перахоп нізкалётных цэляў расійскімі сродкамі СПА.

У той жа час расійскія ваенныя блогеры і прапагандысты адзначаюць, што пры цяперашнім недахопе самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення выяўленне ўкраінскіх ракет ускладняецца ў разы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках