Здраднік Украіны Сальда рыхтуецца да эвакуацыі з Херсонскай вобласці
6- 26.06.2026, 8:11
- 7,244
Партызаны «Атэш» раскрыли падрабязнасці.
Агенты партызанскага руху «Атэш» заявілі пра рост панічных настрояў у акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці, якую ўзначальвае здраднік Украіны Уладзімір Сальда.
Паводле іх даных, прычынай панікі сталі рэгулярныя ўдары па лагістыцы Узброеных Сіл РФ. Пад украінскімі атакамі апынаюцца такія ключавыя аб’екты, як транспартныя вузлы, масты ў раёне Чонгара і Арабатскай стралкі, а таксама траса «Новорасія».
З-за гэтага, паводле дадзеных руху, ускладняецца забеспячэнне расійскіх падраздзяленняў, а бяспека прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі стала адноснай.
У «Атэш» таксама заяўляюць, што пагаршэнне сітуацыі звязана і з няздольнасцю расійскай СПА адбіваць атакі.
Партызаны сцвярджаюць, што ў адміністрацыі могуць разглядаць магчымасць перамяшчэння ўглыб акупаваных тэрыторый.
Сярод магчымых варыянтаў называюць Мелітопаль у Запарожскай вобласці.