У Уфе дроны паразілі два НПЗ з трох
1- 25.06.2026, 13:55
- 2,054
Аб’екты знаходзяцца за 1400 км ад Украіны:
Раніцай 25 чэрвеня ў расійскай Уфе, размешчанай больш чым за 1000 кіламетраў ад Украіны, у Башкартастане, былі паражаныя два нафтаперапрацоўчыя заводы.
Пра два прылёты паведаміў Telegram-канал Exilenova+, апублікаваўшы фота і відэа наступстваў. Афіцыйна мясцовыя ўлады нічога не каментуюць.
У паўночнай частцы Уфы знаходзяцца тры НПЗ кампаніі «Башнефть»: «Башнефть-Новойл», «Башнефть-Уфанефтехим» і «Башнефть-УНПЗ». Паводле даных Exilenova+, прылёты былі ў два з іх.

Улады і губернатар Башкірыі Радзій Хабіраў нічога не каментуюць. Але мясцовыя паблікі паведамляюць, што дым падымаецца ў неба над Уфай, а ў прамысловай зоне горада — пажар.
У Уфе пацвярджаюць «прылёты» па НПЗ
У рэспубліцы РФ дзейнічае рэжым «Беспілотная небяспека». Аэрапорт Уфы не прымае і не адпраўляе рэйсы.
Прыкметна, што ў Уфе працягваюць выкарыстоўваць расійскі «наваяз», акуратна называючы выбухі «хлопкамі» і «гучнымі гукамі».
Гэта не першая атака на НПЗ у Уфе. Раніцай 2 красавіка дроны атакавалі НПЗ «Башнефть-Новойл» у Уфе, у выніку чаго ўспыхнуў маштабны пажар. Загарэлася ўстаноўка CDU-5, якая забяспечвае каля 28% агульнай магутнасці нафтаперапрацоўчага завода.