Расіяне скардзяцца на масавую атаку украінскіх дронаў
2- 24.06.2026, 21:26
- 3,318
У РФ заяўляюць пра сотні БПЛА.
Расійскія падраздзяленні СПА за дзень 24 чэрвеня нібыта знішчылі ў рэгіёнах 245 украінскіх беспілотнікаў, паведамляе прэс-служба Мінабароны РФ.
Усе нібыта збітыя апараты былі самалётнага тыпу, іх перахапілі ў Белгародскай, Бранскай, Калужскай, Курскай, Ніжагародскай, Арлоўскай, Арынбургскай, Растоўскай, Разанскай, Тульскай, Смаленскай абласцях, у маскоўскім рэгіёне, а таксама ў Краснадарскім краі, у Рэспубліцы Крым і над акваторыяй Чорнага мора, удакладнілі ў ваенным ведамстве.