На мяжы Расіі і Беларусі ўтварыліся вялізныя чэргі
17- 23.06.2026, 18:44
- 32,970
Рванулі па бензін?
Расіяне ў сацсетках скардзяцца, што з-за цяперашняй геапалітычнай сітуацыі перасячэнне мяжы РФ — РБ на аўто па маршруце Смаленск — Віцебск цяпер займае 1,5 гадзіны замест ранейшых максімум 5 хвілін.
Паводле паведамленняў відавочцаў, «многія рванулі ў Беларусь па бензін».
Варта адзначыць, што ў Расіі за суткі ўжо шэсць рэгіёнаў абвясцілі пра ліміты на продаж паліва.