21 чэрвеня 2026, Нядзеля, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крым пакладзе Маскву»

6
«Крым пакладзе Маскву»
Роберт Броўдзі (Мадзяр)

Усе дыктатуры руйнуюцца раптоўна.

Масква і сам крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін будуць да апошняга трымацца за часова акупаваны Крым, заявіў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт Броўдзі (Мадзяр). Паводле яго слоў, украінскі паўвостраў з’яўляецца для РФ «галоўным трафеем вайны», нават калі ён будзе ў рэжыме «вострава».

«Пры гэтым Крым як плацдарм для нападаў на Украіну — гэта ўжо ваенны абсурд. Далей поўны ПВОпад, прастрэльванне рэшткаў флоту, спыненне ценявога, ТАТАЛЬНАЕ рэсурснае і лагістычнае знясіленне, турыстычны дэфолт, энергетычная пустыня, транспартны лакдаўн і гэтак далей. Кармі, бункерны дзед, датацыямі — але не марай кантраляваць: як было, ужо не будзе», — падкрэсліў Мадзяр у Telegram.

Пасля гэтага Броўдзі папрасіў прабачэння перад украінцамі, якія дагэтуль знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях, з-за «пастаяннай трывогі, закрытых мастоў і дарог, шуму і стрэсу». Ён параіў ім трымацца далей ад ваенных аб’ектаў.

«Крым пакладзе Маскву — гэта кропка псіхалагічнага зламу, іголка Кашчэя-сухарэбрыка схаваная ў нас пад носам. Усе дыктатуры руйнуюцца раптоўна — узгадайце любы прыклад. Сёння маскоўскі Крым «лагае», — падсумаваў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках