Мінскія будаўнікі пабудавалі домік для дзікіх «суседаў»
1- 20.06.2026, 21:29
- 2,358
Рабочыя пакінулі шыльдачку: «Не турбаваць!».
У адным з мінскіх раёнаў падчас рамонту труб пад будаўнічым вагончыкам пасяліліся вожыкі. Рабочыя заўважылі незваных жыльцоў — і, закончыўшы справы, проста так не з’ехалі, расказала карыстальніца Threads пад нікам ksuu_den.
Судзячы па публікацыі, перад ад’ездам будаўнікі змайстравалі для вожыкаў асобны домік, каб тыя не засталіся без даху над галавой. «Асцярожна! Сям’я вожыкаў. Не турбаваць!» — напісана на адной з дошак.

Карыстальнікі станоўча ацанілі «навабуд». «Навіны, дзеля якіх я заходжу ў Threads», — напісала адна з карыстальніц. «Чалавек з велізарным добрым сэрцам бязмерна багаты», — дадала іншая.
