Трамп прызначыў кіраўніком Нацразведкі дырэктара агенцтва жыллёвага фінансавання
6- 2.06.2026, 18:20
- 1,144
Фота: EPA
Дзеючая кіраўніца Нацразведкі Тулсі Габард падала ў адстаўку з 30 чэрвеня.
Новым выконваючым абавязкі дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША стаў Уільям Пултэ, заявіў прэзідэнт краіны Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
Путле узначальвае Федэральнае ўпраўленне жыллёвага фінансавання, а таксама з'яўляецца старшынём іпатэчнага агенцтва Fannie Mae / Freddie Mac. Трамп сцвярджае, што ён застанецца на гэтых пасадах пасля прызначэння.
Трамп таксама заявіў, што Путле валодае «вялізным досведам у вырашэнні самых далікатных пытанняў у Амерыцы, звязаных з бяспекай і стабільнасцю рынкаў». Паводле слоў прэзідэнта ЗША, Путле змог павялічыць аб'ём актываў Fannie Mae / Freddie Mac на $10 трлн.
У маі экс-кіраўніца Нацыянальнай разведкі ЗША Тулсі Габард абвясціла пра сваю адстаўку. У сваёй заяве, адрасаванай Трампу, яна патлумачыла, што сыход звязаны з хваробай яе мужа: у яго выявілі рэдкую форму раку костак.