Пад Мінскам пабудавалі домы-нябачнікі
1- 2.06.2026, 19:20
- 3,224
Фотафакт.
Незвычайныя домы з’явіліся за 60 км ад сталіцы, піша Realt.
Будынкі цалкам люстранныя і амаль раствараюцца ў прыродным ландшафце.
Праект рэалізавалі беларусы — сямейная пара родам з Асіповічаў.
Участак, на якім размясцілі домікі, знаходзіцца паблізу лесу. Суседзяў практычна няма — толькі некалькі дачнікаў і фермераў.

Першымі тут з’явіліся каркасныя домы з панарамным ашкленнем.

Нябачнасць ім надаюць люстранныя шклопакеты. Яны нетыповыя — формулу для іх будаўнікі выводзілі спецыяльна. Увесь працэс заняў каля года.
Неабмежаваны агляд прыроды
У светлы час дня фасады адлюстроўваюць лес і неба, што робіць іх цяжказаўважнымі сярод бяроз і соснаў.

Пры гэтым жыхары дома могуць любавацца прыродай без абмежаванняў. «Шкляныя» ўсе пакоі, таму нават з душа можна назіраць за вавёркамі і іншай мясцовай фаўнай і флорай.

Але гаспадары дома сцвярджаюць: гасцям не варта асцерагацца, што іх будзе відаць звонку, — прыватнасць забяспечана нават увечары дзякуючы падсветцы тэрыторыі.
Плошча дома невялікая — каля 18 м², але ўнутры ёсць паўнавартасны ложак, кухня, абедзенная зона і нават сумешчаны санвузел.
Такі «нябачнік» абышоўся ўладальнікам у $30 тыс.