20 чэрвеня 2026, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць купіць «домік хобіта»

1
Беларусам прапануюць купіць «домік хобіта»
Фота: wirestock

Што гэта і колькі каштуе.

У Слуцку на таргі выставілі склад, які на дзіва нагадвае жыллё герояў культовага рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар пярсцёнкаў».

Незвычайны аб’ект з’явіўся на пляцоўцы «БУТБ-Имущество». Пачатковы кошт лота складае 11 620,11.

Прыём заяў на ўдзел у аўкцыёне працягнецца да 13 ліпеня, а самі таргі адбудуцца 16-га.

На продаж выстаўлены бетонны будынак склада плошчай 50,3 м², пабудаваны амаль 40 гадоў таму. Ён знаходзіцца ў Слуцку на вуліцы Максіма Багдановіча.

Фото: "БУТБ-Имущество"

Галоўная асаблівасць аб’екта — незвычайная архітэктура: акруглая форма і часткова заглыбленая канструкцыя.

Разам са складам новы ўладальнік атрымае таксама права арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,0555 га тэрмінам на 30 гадоў.

На гэтай тэрыторыі можна размяшчаць вытворча-складскія аб’екты, адміністрацыйна-офісныя памяшканні, а таксама аб’екты камунальнага прызначэння.

Для пакупніка прадугледжаны пэўныя абавязкі па далейшым выкарыстанні нерухомасці.

Калі аб’ект не запатрабуе рэканструкцыі, увесці яго ў эксплуатацыю неабходна на працягу аднаго года пасля дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці.

Калі ж новы ўладальнік вырашыць правесці рэканструкцыю або знесці існуючае збудаванне і ўзвесці новае, тэрмін павялічваецца да трох гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках