Украінскія дроны цалкам спынілі Маскоўскі НПЗ
4- 19.06.2026, 19:15
- 2,766
Генштаб ЗСУ паведаміў, якія яшчэ расійскія аб’екты апынуліся пад ударам.
Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод цалкам спыніў працу пасля ўдараў украінскіх дронаў.
Пра гэта паведамляе Генштаб ЗСУ.
Вайскоўцы распавялі пра наступствы масаваных абстрэлаў шэрагу варожых аб’ектаў 18 чэрвеня і ў ноч на 19 чэрвеня.
«Пацверджана паражэнне 18 чэрвеня 2026 года комплекснай устаноўкі па перапрацоўцы нафты, трох рэзервуараў РВС-10000 і аднаго рэзервуара РВС-30000 на тэрыторыі Маскоўскага НПЗ. Прадпрыемства прыпыніла перапрацоўку нафты на нявызначаны тэрмін», — гаворыцца ў заяве.
Акрамя таго, дроны нанеслі ўдары па раёне канцэнтрацыі варожага ўзбраення і ваеннай тэхнікі паблізу Североданецка Луганскай вобласці і па складзе гаруча-змазачных матэрыялаў у Марыупалі.
Таксама былі паражаныя пункты кіравання дронамі расіян у раёнах Пакроўска, Воскресенкі і Сіверска Данецкай вобласці, Новаіваноўкі ў Запарожскай вобласці, а таксама Маліеўкі ў Днепрапятроўскай вобласці.
Украінскія дроны нанеслі ўдары і па чыгуначных мастах у раёнах Раздольнага і Уладзіславаўкі на тэрыторыі часова акупаванага Крыма. Вораг выкарыстоўваў іх для вайсковых перавозак і забеспячэння акупацыйнай арміі.
«Сілы абароны Украіны будуць працягваць сістэмныя меры па нанясенні ўдараў да поўнага спынення ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны», — падкрэслілі ў Генштабе ЗСУ.