13 чэрвеня 2026, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абышлі РФ і Саудаўскую Аравію па экспарце нафты

6
ЗША абышлі РФ і Саудаўскую Аравію па экспарце нафты

Як гэта ўдалося?

Злучаныя Штаты Амерыкі афіцыйна сталі найбуйнейшым экспарцёрам нафты ў свеце. Вашынгтон змог адціснуць шматгадовых лідараў рынку — Саудаўскую Аравію і Расію.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Яшчэ ў маі экспарт сырой нафты і паліва з ЗША вырас да 10,5 мільёна бараляў у суткі, і краіна ўтрымлівае лідарства ўжо трэці месяц запар. Для параўнання, РФ за той жа перыяд экспартавала толькі 7 мільёнаў, а Саудаўская Аравія — 5,9 мільёна бараляў.

Цікава, што яшчэ на пачатку мінулага года саўдаўцы пастаўлялі на знешнія рынкі 8,1 мільёна бараляў штодзённа, ЗША тады адпраўлялі толькі 6,6 мільёна. Вайна ва Украіне, у Іране і санкцыі змянілі ўсё.

Дроны ЗСУ і Армуз як заклад поспеху ЗША

Вайна паміж ЗША і Іранам, якая працягваецца з лютага 2026 года, заблакавала значную частку паставак з Блізкага Усходу. У той жа час расійскі экспарт церпіць ад атак украінскіх беспілотнікаў: удары па НПЗ і нафтабазах істотна знізілі магчымасці Масквы, гаворыцца ў матэрыяле.

Амерыканскія кампаніі скарысталіся момантам і запаўняюць пустыя нішы.

«У Вашынгтона з'явіўся новы інструмент, пра які яны не здагадваліся да вайны з Іранам, — экспарт энергарэсурсаў», — заявіла Мішэль Брухард, кіраўніца аддзела палітыкі кампаніі Kpler.

Крах АПЕК і няўдачы Крамля

Дамініраванне ЗША разбурае манаполію АПЕК, і арганізацыя страчвае магчымасць дыктваць цэны. У маі групу пакінулі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, якія былі ў арганізацыі амаль 60 гадоў. Гэта стала моцным ударам па нафтавым картэлі.

Масква таксама не хавае раздражнення. Кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын назваў амерыканскія фірмы галоўнымі бенефіцыярамі крызісу. Закрыццё Армузскага праліва прынесла ім звышпрыбыткі.

Аднак Расія пачала адставаць ад ЗША яшчэ да вайны. З 2000 года здабыча ў Злучаных Штатах вырасла амаль у тры разы — да 22 мільёнаў бараляў у суткі.

Чаму свет выбірае нафту ЗША

Цяпер Вашынгтон мае новы рычаг уплыву. Еўропа і Азія масава пераходзяць на амерыканскую сыравіну. З-за санкцый супраць РФ і Ірана ЕС атрымлівае 47% усяго амерыканскага экспарту. Азія павялічыла долю закупак нафты з ЗША да 46%.

Чыноўнікі ЕС успрымаюць гэты бум неадназначна. Хоць яны рады пазбавіцца ад залежнасці ад РФ, але баяцца стаць занадта залежнымі ад ЗША.

Таксама маюць значэнне адносіны дзяржавы і карпарацый. Напрыклад, у Саудаўскай Аравіі і Расіі аб'ёмы здабычы вызначае ўрад. У ЗША ўсё інакш: там рынак залежыць ад рашэнняў прыватных кампаній. Калі цана на нафту ідзе ўверх, фірмы Тэхаса проста качаюць больш. Гэта натуральны рынкавы механізм, які працуе лепш за любыя квоты.

Амерыканскі нафтавы бум даказаў памылковасць прагнозаў скептыкаў, піша Reuters. Дзесяць гадоў таму ніхто не верыў, што булая ахвяра эмбарга ўзначаліць сусветны рэйтынг.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках