Лепшы футбаліст Лігі чэмпіёнаў адмовіўся адказваць па-руску
17- 1.06.2026, 15:43
- 25,818
Відэафакт.
Грузінскі нападнік «ПСЖ» Хвіча Кварацхелія пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2025/26, у якім французскі клуб у серыі пенальці перамог лонданскі «Арсенал», не стаў размаўляць па-руску з журналістам у змешанай зоне, піша Championat.com.
У сеціве з'явілася відэа, на якім падчас прэс-падыходу да Кварацхеліі да яго звярнуліся па-руску, але той адмовіўся працягваць размову.
Пасля таго як ПСЖ выйграў Лігу чэмпіёнаў, расійскі журналіст задаў грузінскаму футбалісту Хвічу Кварацхеліі пытанне па-руску:
«Ці можаце вы распавесці пра свае эмоцыі па-руску?»
«No, I can't speak, sorry», — адказ Хвічы. pic.twitter.com/34bukFdueB
— PUBLIKA (@Publika_ge) 31 траўня 2026
— Хвіча, можна па-руску: якія ў цябе былі эмоцыі? Усё ж такі…
— No, I can't speak, sorry («Не, я не магу гаварыць, прабачце»), — адказаў Кварацхелія па-англійску і працягнуў адказваць на пытанні грузінскіх журналістаў на сваёй роднай мове.
Хвіча Кварацхелія быў прызнаны найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў па выніках сезона 2025/2026.