У Польшчы каля мяжы з РФ выявілі дрон з надпісамі на кірыліцы
- 9.05.2026, 14:13
- 1,780
На месцы працуюць службы, раён ачэплены.
У Вармінска-Мазурскім ваяводстве Польшчы, у населеным пункце Асека, размешчаным каля мяжы з расійскай Калінінградскай вобласцю, выяўлены дрон з надпісамі на рускай мове.
Пра гэта паведамляе Polsat News са спасылкай на дадзеныя мясцовай паліцыі.
Дрон знайшлі ў полі. Зараз на месцы здарэння працуюць службы. Месца здарэння ачэплена.
«Паведамленне пра гэта мы атрымалі ад ананімнага сведкі», — паведаміла прэс-сакратар мясцовай паліцыі Марта Кабеліс.
Як паведамляе RMF24, на дроне ёсць надпісы кірыліцай. Прылада абсталяваная камерай, і гэта не той тып дрона, які звычайна можна набыць у краме.